Новости Гродно. 30.12.2022. Городские службы переходят на усиленный режим работы в праздничные дни
Тема дня
Для таго, каб доўгачаканыя навагоднія святы пакінулі толькі станоўчыя эмоцыі і прайшлі бяспечна, службы УУС, МНС і ДАІ пераходзяць на ўзмоцнены рэжым. У рэгіёне ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня праваахоўнікі будуць патруляваць месцы масавых гулянняў. Святочныя пляцоўкі загадзя абследуюць сапёрна-піратэхнічныя групы. У абласным цэнтры галоўныя навагоднія мерапрыемствы пройдуць на плошчы Савецкай, сюды, як і ў іншыя месцы гулянняў, можна трапіць толькі праз кантрольна-прапускныя пункты. Асобы ў стане алкагольнага ап'янення не будуць дапускацца. Каб святы не азмрочылі надзвычайныя сітуацыі трэба памятаць пра бяспеку - заклікаюць выратавальнікі і нагадваюць некаторыя правілы.
Все новости в Декабре