Новости Гродно. 19.12.2022. Трагедия геноцида белорусского народа гораздо больше, чем считалось ранее
Тема дня
Генеральная пракуратура завяршае работу па падрыхтоўцы ў рэспубліканскія суды першых матэрыялаў па крымінальнай справе, узбуджанай у красавіку мінулага года па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны
і пасляваенны перыяд. Такую заяву зрабіў генеральны пракурор Андрэй Швед. Расследанне даказала, што маштабы трагедыя значна большыя, чым лічылася раней. Толькі на Гродзеншчыне пракуроры дадаткова высветлілі 35 знішчаных акупантамі і іх памочнікамі населеных пунктаў, устанавілі 55 месц прымусовага ўтрымання людзей і 12 невядомых месц пахаванняў часоў вайны. Астанкі людзей знойдзены ў час раскопак у гарадскім пасёлку Наваельня Дзятлаўскага раёна і аграгарадку Путрышкі Гродзенскага.
Все новости в Декабре