Новости Гродно. 12.12.2022. А. Сонгин стал гостем проекта "Встреча без галстуков"
Тема дня
“Сустрэча без гальштукаў”. Праект абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага працягвае знаёміць гродзенцаў - прадстаўнікоў Маладзёжнага парламента - з прафесіяналамі сваёй справы. Чарговым героем сустрэчы стаў Аляксандр Сонгін - асоба з выдатнай біяграфіяй. Нарадзіўся ў Лідскім раёне, скончыў педадагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, таксама Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Прайшоў шлях ад выхавацеля групы падоўжанага дня да начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, цяпер дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Аляксандр Сонгін ведае, што такое аўтарытэт, як яго зарабіць і дзеліцца эксклюзіўным досведам з будучымі маладымі ўпраўленцамі.
Все новости в Декабре