Новости Гродно. 29.12.2022. МАРТ усилил контроль за предновогодними ценами и ассортиментом
Тема дня
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўзмацніла кантроль за пераднавагоднімі коштамі і асартыментам - паведамілі ў галоўным ўпраўленні МАРГ па Гродзенскай вобласці. Як адзначана, напярэдадні свят для забеспячэння стабільнасці на спажывецкім рынку вядзецца штодзённы маніторынг забеспячэння (насычэння) гандлёвых паліц разнастайным пералікам тавараў, якія традыцыйна прадстаўлены ў святочныя дні. Вынікі кантрольных мерапрыемстваў паказваюць, што ў продажы прысутнічае самы шырокі асартымент мясной, малочнай прадукцыі, рыбы, плодаагародніннай прадукцыі, цытрусавых і кандытарскіх вырабаў - расказалі ў галоўным ўпраўленні МАРГ па Гродзенскай вобласці.
Все новости в Декабре