Новости Гродно. 13.12.2022. В Гродно стартовал отборочный этап республиканского проекта «100 идей для Беларуси»
Тема дня
У Гродне стартаваў адборачны міжвузаўскі этап рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі". На базе ўніверсітэта імя Янкі Купалы свае ідэі прадставілі студэнты 3-х ВНУ - усяго 16 праектаў, 11 з якіх належаць купалаўцам. У дзяржуніверсітэце распрацавана сістэма развіцця і падтрымкі інавацыйных кампетэнцый: ад студэнцкай ідэі да рэальнага бізнесу. Купалаўцы з'яўляюцца слухачамі курса "Інавацыйнае прадпрымальніцтва", наведваюць студыю стартапаў, вучацца прадстаўляць праекты, распрацоўваць бізнес-планы, іх абараняць, зацікаўліваць інвестараў і не толькі. Свае навыкі яны дэманструюць на конкурсе Інастарт-папярэдніку "100 ідэй”, мэта якога - актывізацыя праектнай і прадпрымальніцкай ініцыятывы студэнцкай моладзі.
Все новости в Декабре