Новости Гродно. 16.12.2022. Взрывать петарды в общественных местах категорически запрещено
Тема дня
Узрываць петарды ў грамадскіх месцах катэгарычна забаронена. Праваахоўнікі нагадалі аб правілах выкарыстання піратэхнікі. Як адзначылі спецыялісты, феерверкі і петарды адносяцца да вырабаў павышанай небяспекі. Падчас свят дзясяткі людзей атрымліваюць траўмы пры няправільным іх выкарыстанні. Прычынай можа стаць няякасны або бракаваны выраб, а таксама піратэхніка, якая выкарыстоўваецца з парушэннем правілаў бяспекі. У МУС нагадалі, што набываць піратэхнічныя вырабы трэба толькі ў спецыялізаваных магазінах і аддзелах, а выкарыстоўваць у строгай адпаведнасці з інструкцыяй.
Все новости в Декабре