Новости Гродно. 07.12.2022. Региональный отбор на конкурсы «Славянского базара в Витебске» пройдёт в Гродно
Тема дня
Рэгіянальны адбор на дзіцячы і дарослы конкурсы «Славянскага базару ў Віцебску" пройдзе ў Гродне 9 снежня ў каледжы мастацтваў. Жадаючыя паўдзельнічаць павінны да 7 снежня ўключна адправіць заяўку на электронны адрас. З узорам заяўкі, падрабязнай інструкцыяй можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Міжнароднага фестывалю мастацтваў. У рамках першага этапу ў Гродне ўдзельнікі павінны будуць выканаць па дзве песні. У дзіцячай катэгорыі (ад 8 да 14 гадоў) – эстрадную песню беларускага аўтара на беларускай мове і эстрадную песню на выбар. Дарослым (ад 18 да 31 года) прапануецца выканаць эстрадную песню кампазітара славянскай краіны на адной са славянскіх моў і сусветны хіт. Па выніках рэгіянальнага адбору журы назаве па пяць вакалістаў сярод дзяцей і дарослых. Яны прымуць удзел у адборачным праслухоўванні экспертнай групай, якое адбудзецца ў Мінску. Трэці адборачны этап на конкурсы пройдзе да 20 сакавіка 2023 года.
Все новости в Декабре