Новости Гродно. 20.12.2022. День открытых дверей в ГрГУ имени Янки Купалы прошёл в новом формате
Тема дня
"Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі", які быў арганізаваны на базе купалаўскага ўніверсітэта, наведалі больш за паўтысячы старшакласнікаў. Дзень адчыненых дзвярэй у ВНУ сёлета прайшоў у новым фармаце: абітурыенты знаёміліся не толькі з універсітэтам, але і з заказчыкамі кадраў. Такім чынам, у моладзі і іх бацькоў з’явілася магчымасць атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні не толькі ад дэканаў, выкладчыкаў і студэнтаў, але і ад патэнцыйных працадаўцаў. Вялікая ўвага ноўвядзенням уступнай кампаніі–2023, у прыватнасці набору па мэтавых напрамках. Як прагучала, цяпер магчымасцей у абітурыентаў больш. Галоўны бонус - стаць студэнтам універсітэта можна яшчэ ў школе
Все новости в Декабре