Новости Гродно. 23.12.2022. В Беларуси отмечается небольшой прирост заболеваемости ВИЧ-инфекцией
Тема дня
Невялікі прырост выяўленых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі адзначаецца ў Беларусі. Як сведчыць статыстыка, за 11 месяцаў бягучага года ў краіне зарэгістравана 1518 новых фактаў захворвання. Гэта на 14,7% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Найчасцей ВІЧ-інфекцыя ў студзені-лістападзе выяўлялася ў Мінску – 441. У Гродзенскай вобласці зарэгістравана найменшая колькасць – 66 новых выпадкаў інфекцыі. На сённяшні дзень у Прынёманні пражывае прыкладна паўтары тысячы інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, усяго па краіне такі дыягназ маюць больш за 24 тысячы чалавек. Медыкі запэўніваюць, з гэтай хваробай можна жыць дастаткова доўга і якасна. Галоўнае – своечасовае яе выяўленне і прытрымліванне (выкананне) антырэтравіруснай тэрапіі.
Все новости в Декабре