Новости Гродно. 22.12.2022. Новогодняя акция "Наши дети" прошла в специальной школе-интернате г. Волковыска
Тема дня
У рамках рэспубліканскай навагодняй акцыі “Нашы дзеці” віншаванні і падарункі прымалі выхаванцы Спецыяльнай школы-інтэрната горада Ваўкавыска. У госці да хлопчыкаў і дзяўчынак завіталі прадстаўнікі абласнога камітэта Дзяржаўнага кантролю і іншыя ганаровыя госці. Выхаванцаў, педагогаў і запрошаных дарослых чакала навагодняе музычнае прадстаўленне, гульні, танцы і нават гімнастыка. Не абышлося мерапрыемства без традыцыйнага карагода вакол ёлкі-прыгажуні. Канешне, выхаванцаў школы-інтэрната чакалі і падарункі. Сумных тварыкаў на мерапрыемстве не было і гэтым адметны навагодні час, калі не толькі дзеці, але і дарослыя пачынаюць верыць у навагоднія цуды, спаўняюцца мары і загадваюцца новыя жаданні.
Все новости в Декабре