Новости Гродно. 02.12.2022. Маршрутка с пассажирами сбила лося и врезалась в дерево на трассе М6
Тема дня
На трасе М6 недалёка ад Шчучына маршрутка з пасажырамі збіла лася і ўрэзалася ў дрэва. Як паведамляе абласное ДАІ, 27-гадовы вадзіцель аўтамабіля Mercedes, рухаўся са сталіцы ў Гродна. На 212-м кіламетры ён учыніў наезд на дзікую жывёлу, якая выбегла на праезджую частку. Далей аўтамабіль з'ехаў у кювет і наляцеў на прыдарожнае дрэва. Усяго ў маршрутцы, акрамя вадзіцеля, знаходзілася адзінаццаць пасажыраў. На дапамогу пацярпелым былі выкліканы работнікі МНС. Да прыбыцця выратавальнікаў шэсць чалавек змаглі самастойна выбрацца, яшчэ пяць заставаліся ў салоне. Яны былі ў прытомным стане, мелі розныя траўмы. Спецыялісты, з выкарыстаннем прылад, вызвалілі людзей.
Все новости в Декабре