Новости Гродно. 27.12.2022. Итоги минувшей непогоды в Гродненской области
Тема дня
Сапраўдная зіма напачатку, потым адліга і зноў суровыя праявы надвор’я. Як і прагназавалі айчынныя сіноптыкі, мінулыя суткі прайшлі са шчодрымі ападкамі. Напраклад, у абласным цэнтры выпала 9,7 міліметраў снегу, што адчулі на сабе пешаходы і што адлюстравалася на руху транспарту. У прыватнасці, слізкія дарогі прывялі да росту дробных ДТЗ. Цяжкіх аўтааварый не дапушчана. Усяго ў вобласці супрацоўнікі ДАІ выбывалі 52 разы на паведамленні аб сутыкненнях машын. У Гродне аформлена 41 ДТЗ, з іх 16 - па еўрапратаколе. Найбольш аварый зафіксавана было ў вячэрні час, калі гараджане спяшаліся дамоў, а з-за здарэнняў вымушаны былі губляць час у шматлікіх пробках.
Все новости в Декабре