Новости Гродно. 22.12.2022. В Гродно подвели итоги социально-экономического развития региона за 2022 год
Тема дня
Санкцыі З боку недружалюбных краін змянілі фармат узаемадзеяння са знешнім светам. Аднак, нягледзячы на запаволенне ў 2022 годзе, эканоміка вобласці дэманструе якасныя паказчыкі збалансаванасці і стварае аснову для ўстойлівага эканамічнага росту. У Гродне падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна за 2022 год. Галоўныя паказчыкі эканамічнай справаздачы былі агучаны на пасяджэнні аблвыканкама і сесіі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. Як прагучала, сацыяльна-эканамічнае развіццё Гродзенскай вобласці на сучасным этапе ажыццяўляецца ў складаных умовах геапалітычнай нестабільнасці, з'яўлення новых выклікаў, рызык і санкцыйнага націску. У сувязі з гэтым неабходна мабілізацыя ўсіх рэсурсаў, а прагноз прадугледжвае напружанае заданне для выхаду на тэмпы росту эканомікі, вызначаныя 6 Усебеларускім народным сходам.
Все новости в Декабре