Новости Гродно. 27.12.2022. Белорусские парламентарии присоединились к благотворительной акции "Наши дети"
Тема дня
Беларускія парламентарыі далучыліся да дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Пляцоўкай правядзення пераднавагодняга мерапрыемства стаў славуты шэры домік Элізы Ажэшкі ў Гродне. Гэтым разам запрашэнне на ўдзел у ранішніку атрымалі юныя зорачкі спорту. У прыватнасці – гімнасткі, выхаванкі Грордзенскай СДЮШАР нумар 3, якія зусім нядаўна вярнуліся пераможцамі з міжнароднага турніру па мастацкай гімнастыцы “Baby Cup 2022”. Ва ўтульных залах, ля прыгажуні ёлачкі, у кроку ад Новага года – хлопчыкаў і дзяўчынак захапілі святочныя эмоцыі. І хаця на рахунку многіх удзельнікаў ранішніка ўжо ёсць сур’ёзныя турніры і гучныя перамогі, зараз на першым плане ў дзяцей – чаканыя сустрэчы з Дзядулем Марозам, Снягурачкай, віншаванні і падарункі.
Все новости в Декабре