Новости Гродно. 16.12.2022. Нарушают ли гродненцы правила сортировки мусора?
Тема дня
Усё больш гродзенцаў сартыруюць смецце правільна. Такую тэндэнцыю адзначаюць камунальнікі абласнога цэнтра. Змены ў лепшы бок асабліва прымячаюць у новых мікрараёнах, дзе ў пераважнай большасці пражываюць маладыя сем’і. Як адзначаецца, матывуе грамадзян не штраф у 30 базавых велічынь, а свядомае стаўленне да праблемы. Прызвычаецца да паасобнага збору смецця людзі змаглі за 6 год. Да 2017 былі цалкам завараны смеццеправоды ў мнагакватэрных дамах. На дадзены момант у Гродне арганізаваны 800 кантэйнерных пляцовак побач са шматпавярховікамі, па 3 пластыкавыя бакі стаяць каля кожнага дома ў прыватным сектары. Вываз смецця штодня ажыцяўляюь 54 спецмашыны. Шкло, папера і пластык вывозіцца раз на тыдзень.
Все новости в Декабре