Новости Гродно. 28.12.2022. В ГрГУ состоялась презентация номера журнала «Беларускі гістарычны часопіс»
Тема дня
Навукоўцы купалаўскага ўніверсітэта, сярод якіх Барыс Фіх, Якаў Мараш і не толькі, ўносяць вялікі ўклад у развіццё Гродзенскай навукова-педагагічнай гістарычнай школы, якая сфарміравалася ў 50-я гады мінулага стагоддзя. Як доказ - прэзентацыя нумара часопіса "Беларускі гістарычны часопіс", прысвечанага школе. За час існавання выдання ў свет выйшла больш за 280 нумароў. На іх старонках змяшчаюцца публікацыі вядучых вучоных краіны. І ў рамках двухбаковай дамовы аб супрацоўніцтве паміж Выдавецтвам “Адукацыя i выхаванне” і факультэтам гісторыі, камунікацыі і турызму Купалаўскага ўніверсітэта было прынята рашэнне выпусціць спецыяльны нумар.
Все новости в Декабре