Новости Гродно. 22.12.2022. Благотворительный утренник прошёл в специальной Новогрудской школе-интернате
Тема дня
У Беларусі працягваецца чарада віншаванняў маленькіх жыхароў краіны ў межах рэспубліканскай навагодняй акцыі “Нашы дзеці”. Карэкцыйныя цэнтры, дзіцячыя сады, установы аховы здароўя, школы-інтэрнаты – па гэтых адрасах госці прыходзяць з сюрпрызамі і падарункамі. Разам, каля прыгажуні-ёлкі, кружаць карагоды, разам загадваюць жаданні. Дабрачынны ранішнік прайшоў і ў спецыяльнай Навагрудскай школе-інтэрнаце з якой даўнія і сяброўскія стасункі наладжаны ва Упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама. Да выхаванцаў шэфы прыехалі, вядома з віншаваннямі, прысмакамі і падарункамі.
Все новости в Декабре