Новости Гродно. 22.12.2022. В музее прокуратуры г. Гродно представлены факты геноцида белорусского народа
Тема дня
Факты расследавання адлюстраваны ў экспазіцыі музея пракуратуры Гродна. У рамках узбуджанай у красавіку мінулага года Генеральнай пракуратурай крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд спецыялісты праводзяць вялікую працу па пошуку доказаў зверстваў фашыстаў і іх памагатых і па захаванні гістарычнай праўды. У выніку знойдзены безапеляцыйныя факты, адлюстраваныя ў дакументах і фотаздымках, якія леглі ў аснову экспазіцыі музея. Тут ёсць і інфармацыя пра раскопкі на месцах растрэлу мірных жыхароў, праведзеныя сёлета каля гарадскога пасёлка Наваельня Дзятлаўскага раёна і аграгарадка Путрышкі Гродзенскага. Па ініцыятыве пракурораў на працягу гэтага года, які ў Беларусі абвешчаны Годам гістарычнай памяці, было створана звыш 250 музейных экспазіцый, прысвечаных ахвярам генацыду, ва ўстановах адукацыі і культуры Прынёмання.
Все новости в Декабре