Новости Гродно. 22.12.2022. К 60 - летию кафедры психиатрии и наркологии ГрГМУ прошла научная конференция
Тема дня
Навуковым і практычным вопытам па пытаннях аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з псіхічнымі растройствамі дзяліліся ўдзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай да 60-годдзя кафедры псіхіятрыі і наркологіі Гродзенскага медуніверсітэта. 60 гадоў сёлета адзначае і псіхіятрычная служба вобласці. 40 год таму была арганізавана наркалагічная, а два дзесяцігоддзі назад – абласны клінічны цэнтр «Псіхіятрыя-наркологія». Удзельнікамі канферэнцыі сталі ўрачы-практыкі, выкладчыкі і студэнты -будучыя спецыялісты Беларусі і Расіі. Вочна і ў анлайн-рэжыме яны абмяркоўвалі мінулае і сучаснае псіхіятрыі і наркалогіі і выказвалі свой погляд на будучае гэтых галін медыцыны.
Все новости в Декабре