Новости Гродно. 09.12.2022. 9 декабря стартуют прямые эфиры проекта «Фактор.by» на «Беларусь 1»
Тема дня
Сёння на канале “Беларусь 1” у 20:45 можна будзе ўбачыць першы прамы эфір праекта “Фактор.BY". Барацьбу на сцэне працягнуць 12 фіналістаў, якія прайшлі сур’езны адбор. Сярод іх і прадстаўнік Гродзеншчыны – лідчанін Аляксандр Шымулевіч. Ён увайшоў у каманду Вольгі Бузавай і разлічвае на падтрымку тэлегледачоў, таму што толькі яны могуць паўплываць на далейшы лёс рабят у праекце. Па ўмовах, прамы эфір (а усяго такіх восем)будзе завяршацца іх галасаваннем. У падтрымку ўдзельнікаў можна зрабіць пяць званкоў па нумары, які зараз на экране 8-810-101-06-ХХ (апошнія лічбы ў ім парадкавы номар артыста), ці адправіць столькі ж SMS на нумар 2885 з нумарам спевака. Лідчанін Аляксандр Шымулевіч выступае пад лічбай сем.
Все новости в Декабре