Новости Гродно. 21.12.2022. В Гродненском Центре коррекционно-развивающего обучения прошёл Новогодний праздник
Тема дня
Пошукі Снягуркі, танцы каля ёлкі, усмешкі і, канешне, падарункі. Цудоўнае свята пад Новы год зладзілі для асаблівых дзетак у Гродзенскім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі – самай вялікай установе адукацыі такога тыпу ў Беларусі. На дадзены момант тут апякуюць 89-ць дзетак дашкольнага і школьнага ўзросту, а менавіта аказваюць карэкцыйна-педагагічную дапамогу і медыцынскую рэабілітацыю. Усё лепшае, чаму навучыліся - падапечныя, настаўнікі і выхавальнікі цэнтра намагаюцца прадэманстраваць пад час святаў. Тым больш, што самі дзеці да Новага года і Раства (Калядаў) рыхтуюцца з асаблівымі пачуццямі.
Все новости в Декабре