Новости Гродно. 21.12.2022. Общественные объединения принимают участие в благотворительной акции "Наши дети"
Тема дня
Ад сэрца да сэрца: беларускі саюз жанчын разам з лідарамі грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый і палітычных партый рэгіёна віншуе маленькіх гродзенцаў ў рамках рэспубліканскага навагодняга праекта "Нашы дзеці". Ініцыятыва – аб’яднаць сілы, каб павіншаваць малеч – нарадзілася звыш 20 год таму. Адной з яе першапачатковых мэт была падтрымка шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, але з таго часу поле дзейнасці актывістаў значна пашырылася. Так, падарункі на старце акцыі-2022 года аднымі з першых атрымалі 200 дзяцей Ленінскага раёна Гродна. Любы акцэнт на навагодні настрой, падкрэсліваюць арганізатары, дапамагае паскорыць набліжэнне свята і адчуць асаблівы клопат.
Все новости в Декабре