Новости Гродно. 27.12.2022. В Гродно установлена мемориальная доска в память об участниках антифашистского подполья
Тема дня
У абласным цэнтры адбыўся мітынг, прысвечаны ўстаноўцы мемарыяльнай дошкі ў памяць аб удзельніках гродзенскага антыфашысцкага падполля, якія дзейнічалі з 1941 па 1945 на чыгуначным вузле. Лёс вакзала ў Гродне непарыўна звязаны з гісторыяй Беларускай магістралі. 27 снежня 1862-ім адкрыўся рэгулярны рух цягнікоў з Санкт-Пецярбурга ў Варшаву. Устаноўка мемарыяльнай дошкі прымеркавана да 160-годдзя Беларускай чыгункі, якая мела найважнейшае значэнне для краіны. І стратэгічнае пад час ваенных дзеянняў, у тым ліку ў гады Вялікай Айчыннай вайны: яго як важны аб'ект захапілі адным з першых. Мемарыяльная дошка - гэта напамін пра тых герояў, хто змагаўся за нашу зямлю ў суровыя гады нямецка-фашысцкай акупацыі.
Все новости в Декабре