Новости Гродно. 13.12.2022. Выставка в Гродно приглашает в виртуальное путешествие по Национальной библиотеке
Тема дня
У віртуальнае падарожжа па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, якой сёлета спаўняецца 100 год, запрашае выстава ў Гродне. У экспазіцыі, якую прымаюць залы абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага, размясціліся 24 работы вядомых беларускіх фатографаў. У першую чаргу - гэта асабісты погляд “мастакоў кадра” на знешняе афармленне, экстэр’ер і інтэр’еры кнігасховішча-дыяманта. А паглядзець тут ёсць на што - Прэзідэнт-цэнтр, комплекс мастацкіх галерэй, музей кнігі, аглядная пляцоўка. Нацыянальная бібліятэка месца правядзення сустрэч на самым высокім узроўні, культурных і адукацыйных акцый з удзелам прадстаўнікоў дыпламатычных місій, міжнародных урадавых і грамадскіх арганізацый, дзеячаў культуры і мастацтва. Штогод ва ўстанове ладзяцца ад 200 да 300 мерапрыемстваў, каля 30 творчых і 150 кніжных выстаў. Працуюць 4 мастацкія галерэі. Нацыянальная бібліятэка - гэта яшчэ і ўнікальныя чытальныя залы.
Все новости в Декабре