Новости Гродно. 14.12.2022. Областной этап правового турнира "Сила закона" прошёл в Гродно
Тема дня
Абласны этап II Рэспубліканскага прававога турніру для старшакласнікаў "Сіла закона" прайшоў у Гродне. У новым сезоне маштабны праект прысвечаны Канстытуцыі Беларусі і накіраваны на яе паглыбленае вывучэнне. Традыцыйна, інтэлектуальнае спаборніцтва праходзіць у тры туры. За плячыма ўдзельнікаў – а гэта вучні 9-11 класаў – першы, раённы этап, які вызначыў лепшых правазнаўцаў з ўстаноў адукацыі Гродзеншчыны. Па яго выніках ужо можна гаварыць і аб першых рэкордах. Найбольшую колькасць балаў - сорак з сарака магчымых - набралі вучаніцы 11-га класа лідскай школы нумар 8 Арына Крывазубава і Соф’я Ткач з 10-га класа лідскай гімназіі.
Все новости в Декабре