Новости Гродно. 26.12.2022. Александр Шимулевич продолжит борьбу в проекте «Фактор.by»
Тема дня
Прадстаўніка Гродзеншчыны Аляксандра Шымулевіча тэлегледачы захацелі ўбачыць у чацвёртым прамым эфіры праекта “Фактар.BY”. Ім спадабаўся нумар лідчаніна, пастаўлены на адну з песень папулярнай расійскай групы “Градусы”, што яны пацвердзілі ў час галасавання пасля трэцяга вялікага канцэрта музычнага шоу. Нягледзячы на крытыку з боку аднаго з настаўнікаў праекта Сяргея Саседава, званкоў і SMS ад тэлеаўдыторыі атрымалася дастаткова, каб Аляксандр працягнуў барацьбу за перамогу.
Все новости в Декабре