Новости Гродно. 09.12.2022. Новый том из цикла "Старинные усадьбы Гродненщины" представлен в Гродно
Тема дня
Новы том з цыкла “Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны” презентаваны ў абласным цэнтры. Ініцыятарам выхаду ў свет гэтай серыі, якая знаёміць з гісторыяй з’яўлення, развіццем і сучасным станам сядзіб Прынёманскага краю, стаў музей “Замкавы комплекс “Мір”. Першы том з цыкла быў прысвечаны Карэліцкаму раёну. Усяго пры жыцці аўтара - даследчыка сядзібна-паркавых комплексаў Беларусі, доктара біялагічных навук Анатоля Федарука, былі выпушчаны тры выданні з інфармацыяй пра гістарычныя мясціны 13 раёнаў Гродзенскай вобласці. На старонках чацвёртага, прэзентаванага ў Новым замку абласнога цэнтра, сабраны багаты матэрыял, назапашаны на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў пры вывучэнні аддаленых куточкаў Беларусі.
Все новости в Декабре