Новости Гродно. 22.12.2022. В Гродно проходит выставка "Тайны народных оберегов"
Тема дня
Даведацца больш пра амулеты і талісманы змаглі гродзенскія школьнікі, якія завіталі на адкрыццё выставы “Таямніцы народных абярэгаў”. Спецыяльна для іх майстар-клас па вырабе “берагінь” правяла Вольга Сідлярэвіч. З яе лёгкай рукі літаральна на вачах школьнікаў нараджаліся лялькі, якія па меркаванні нашых продкаў сваімі ўласцівасцямі былі здольны засцерагаць ад хвароб, сурокаў і няшчасцяў. Традыцыі беларусаў, звязаныя з вырабам абярэгаў, рупліва захоўваюць удзельнікі студыі мастацкай керамікі “Казачная гліна”. Пад кіраўніцтвам Святланы Круглаполавай дзеці цягам вось ужо 25-ці год вучацца ляпіць ахоўнікаў з прыроднага матэрыялу. За гэты час праз студыю Цэнтра “Прамень” прайшлі сотні чалавек. На дадзены момант яе наведвае больш за 40 юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 6 да 16 год.
Все новости в Декабре