Новости Гродно. 13.12.2022. Акция МЧС "Безопасный Новый год" стартовала в регионе
Тема дня
Напярэдадні навагодніх і калядных свят, у рамках прафілактычнай рэспубліканскай акцыі "Бяспечны Новы год!», выратавальнікі Прынёмання правераць усе ўстановы адукацыі рэгіёна. На кантролі - месцы правядзення навагодніх ранішнікаў для дзяцей. Ужо прайшло больш за 60 маніторынгаў школ і дашкольных устаноў Прынёмання. Таксама супрацоўнікі МНС прымуць удзел у тэматычных сустрэчах, конкурсах, віктарынах. Асаблівы акцэнт падчас размоў будзе зроблены на правілах бяспечнага карыстання піратэхнічнымі вырабамі для недапушчэння няшчасных выпадкаў. У прафілактычную работу напярэдадні свят будуць уцягнуты і дарослыя жыхары Прынёмання.
Все новости в Декабре