Новости Гродно. 20.12.2022. На Гродненщине увеличилось количество пострадавших от гололеда
Тема дня
Сёння раніцай жыхароў рэгіёну чакаў сюрпрыз – з-за рэзкага пацяплення і дажджу, якія прыйшлі ў рэгіён на змену маразоў і снегу, тратуары і дарогі пераўтварыліся ў сапраўды каток. Перамены надвор’я адлюстраваліся на колькасці зваротаў ва ўстановы аховы здароўя Гродзеншчыны пацярпелых ад галалёду. У асноўным фіксаваліся пераломы, удары, расцяжэнні. Толькі ў траўмапункт абласной бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі за 5 гадзін змены 20 снежня звярнулася амаль 80 чалавек. Да прыкладу, у звычайны зімовы дзень у траўмапункт звяртаецца за суткі ў сярэднім 25 чалавек.
Все новости в Декабре