Новости Гродно. 14.12.2022. Наталья Кочанова встретилась с активом Гродненской области
Тема дня
“Жыццё даказвае, што вертыкаль улады, створаная ў Беларусі, дае чаканы вынік” – такой думкай на пачатку сустрэчы з актывам Гродзенскай вобласці падзялілася старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава. Мерапрыемства прайшло ў Навагрудскім раёне і сабрала прадстаўнікоў дэпутацкага корпуса, кіраўнікоў выканкамаў рознага ўзроўню. Спікер закцэнтавала ўвагу прысутных на тым, што сустрэча праходзіць у фармаце дыялогавай пляцоўкі і яна гатова выслухаць прапановы і пытанні з месц. Гэта важны аспект работы ў рэгіёнах, ведаючы праблемы якіх можна складаць ці карэктаваць існуючыя законы пад патрабаванні сучаснасці. І такія прыклады ёсць, калі ініцыятывы рай- і гарСаветаў дэпутатаў Гродзеншчыны праз заканадаўчыя праекты былі ўвасоблены ў жыццё.
Все новости в Декабре