Новости Гродно. 07.12.2022. Перепад температур стал причиной многих проблем на Гродненщине
Тема дня
У рэгіёне перапады тэмператур сталі прычынай утварэння на правадах наледзі. Як паведамілі ў аблгідрамеце, найбольш складаная сітуацыя ў Навагрудку. Там таўшчыня галалёду на лініях сувязі і электраперадач дасягнула ў дыяметры 23-ох міліметраў, што істотна абцяжарвае правады і можа прывесці да абрыву. Да прыкладу, у Гродне таўшчыня лёду на ЛЭП складае 3 мілімеры; у Лідзе, Ашмянах і Ваўкавыску – 2 міліметры. Сіноптыкі прагназуюць працяг небяспечных умоў надвор'я і галалёдзіцу на тэрыторыі Гродзешчыны. Чакаецца мокры снег, які прыводзяць да імгненнага абледзянення паверхні. Камунальныя і экстраныя службы пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці.
Все новости в Декабре