Новости Гродно. 02.12.2022. В Ошмянском районе фура покатилась и зажала водителя
Тема дня
У Ашмянскім раёне вадзіцель вырашыў заскочыць у кабіну грузавога аўтамабіля «МАN» на хаду. У выніку – атрымаў пералом абедзвюх ног.
Вядома, што на адной з парковак АЗС каля горада Ашмяны, 50-гадовы мужчына займаўся раз’яднаннем паўпрычэпа ад сваёй аўтамашыны. У нейкі момант убачыў, што «МАN» пачаў каціцца ўперад. Вадзіцель вырашыў заскочыць у кабіну. У гэты момант яна сутыкнулася з прычэпам «Volvo», з-за чаго дзвер вялікагруза зажала мужчыне ногі.
У выніку інцыдэнту беларус атрымаў закрыты пералом ног і быў шпіталізаваны ў бальніцу.
Все новости в Декабре