Новости Гродно. 01.12.2022. В Свислочи устанавливают главную ёлку района
Тема дня
Да надыходу Раства і Новага года застаецца ўсё менш часу, а таму ўсё больш гарадскіх плошчаў Прынёмання ўпрыгожваецца зялёнымі красунямі. Услед за Гроднам галоўныя госці зімовых урачыстасцяў сталі з’яўляцца ў райцэнтрах. Цяпер і на плошчы ў Свіслачы пачаўся манжаж навагодняй ёлкі. Галоўная прыгажуня раёна складзена з металічнага каркаса, які ўстанавілі работнікі мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Потым свае месцы на трох узроўнях зоймуць жывыя елачкі - усяго 28 дрэўцаў рознага памеру. Наступна навагоднюю госцю ўпрыгожаць гірляндамі і цацкамі.
Цырымонія запальвання агеньчыкаў запланавана на 9 снежня ў рамках тэатралізаванага прадстаўлення, якое, акрамя таго, дасць старт традыцыйнай акцыі «Нашы дзеці».
Все новости в Декабре