Новости Гродно. 20.12.2022. Ёлочные базары открылись на Гродненщине
Тема дня
Елачныя кірмашы адкрыліся на Гродзеншчыне. Па вобласці пачалі працу паўтары сотні гандлёвых пляцовак, арганізаваных лясгасамі. На іх у асартыменце прадстаўлены навагоднія дрэўцы і елкі ў кадках, а дзесьці ёсць і букеты з галінак. 16 елачных кірмашоў з 20 снежня запрасілі па зялёны тавар жыхароў абласнога цэнтра. Сваіх іглістых прыгажунь на іх прапануюць Гродзенскі, Скідзельскі, Ваўкавыскі і Шчучынскі лясгасы. Ужо ў першы дзень працы на елачных кірмашах ідзе бойкі гандаль, што пацвярджае: аматараў жывых навагодніх дрэўцаў сёння нямала і старыць святочную атмасферу ў сваіх дамах гараджане хочуць, як мага хутчэй.
Все новости в Декабре