Новости Гродно. 05.12.2022. На Гродненщине прошёл кулинарный батл "Палитра вкусов"
Тема дня
Кажуць, што душу народа можна спазнаць праз кулінарнае мастацтва. Разнастайнае меню, у якім адлюстравалася ўсё багацце беларускіх і не толькі традыцый, прыгатавалі ўдзельнікі міжрэгіянальнага кулінарнага батла "Палітра густаў" сярод асоб з абмежаванымі магчымасцямі. Строгаму журы было не проста вызначыць пераможцу выставы "Смак сямейных традыцый". Гэта дамашняе конкурснае заданне, у якім ацэньваліся не толькі знешні выгляд, смак і якасці, але і прэзентацыя выставачнай стравы. Фаршыраваны шчупак, царская каша, селядзец пад футрам, ватрушкі, кейк-попсы і нават татарская гальма - 9 каманд з 8 раёнаў вобласці пастараліся прадэманстраваць увесь свой кулінарны патэнцыял.
Все новости в Декабре