Новости Гродно. 07.12.2022. Общественные организации проводят благотворительные акции
Тема дня
Гродзенцы спаўняюць жаданні! Напярэдадні галоўных зімніх святаў грамадскія арганізацыі спяшаюцца падарыць радасць маленькім жыхарам рэгіёна
і запускаюць дабрачынны марафон, далучыцца да якога можа кожны жадаючы. Так, абласны этап рэспубліканскай акцыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі "Цуды на Каляды" стартаваў 5 снежня. Як паведамілі ў каміцеце без увагі ў перадсвяточныя дні не застанецца ніхто. Сёння ў кожнага дарослага ёсць магчымасць стаць сапраўдным чараўніком і здзейсніць мару дзіцяці. Толькі ў мінулым годзе былі ахоплены ўвагай 150 маленькіх гродзенцаў. Задзейнічана 55 актывістаў, якія наведалі 15 сямей, пабывалі ў 7 сацыяльна-педагагічных установах горада. Да слова, ініцыятыва папярэднічае агульнарэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”, старт якой запланаваны на 15 снежня.
Все новости в Декабре