Новости Гродно. 16.12.2022. В чудо-ёлку превратилась Гродненская пожарная каланча
Тема дня
У цуда-ёлку ператварылася гродзенская пажарная каланча. 33-мятровую вежу, якая знаходзіцца побач з найстарэйшым выратавальным дэпо рэгіёна, упрыгожылі тысячамі рознакаляровых агеньчыкаў. Яны будуць ззяць, выдзяляючы пажарную каланчу на фоне вячэрняга неба горада над Нёманам. Запамінальнаму моманту ўключэння навагодняй ілюмінацыі папярэднічала відовішчнае свята, арганізаванае для юных жыхароў і гасцей абласнога цэнтра прынёманскімі выратавальнікамі. Мерапрыемства прайшло ў рамках дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”.
Все новости в Декабре