Новости Гродно. 09.12.2022. 9 декабря – Международный день памяти жертв геноцида
Тема дня
9 снежня – ва ўсім свеце ўспамінаюць ахвяр генацыду. У Год гістарычнай памяці, якім абвешчаны ў Беларусі 2022, для нашай краіны, якая пад час Вялікай Айчыннай страціла кожнага трэцяга свайго жыхара - гэта тэма мае асаблівае значэнне. Яшчэ ў красавіку 2021 года Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыд, расследаванне працягваецца. Звесткі пра трагедыі выкрываюцца ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі, у тым ліку і Прынёманскім краі. Інфармацыяй дзеляцца ў першую чаргу сведкі, пракуроры вывучаюць матэрыялы і дакументы з архіваў, крымінальныя справы ў адносінах да нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых, працуюць над устанаўленнем жывых сведак і відавочцаў генацыду і выяўленнем месц масавых пахаванняў мірных жыхароў.
Все новости в Декабре