Новости Гродно. 12.12.2022. Итоги первого эфира "Фактор.BY"
Тема дня
Прадстаўнік Гродзеншчыны – Аляксандр Шымулевіч – працягне барацьбу ў праекце “Фактор.BY". Лідчанін увайшоў у лік фіналістаў, якім телегледачы па выніках першага прамога эфіру аддалі большую колькасць галасоў. Паклоннікам Аляксандра давялося сур’ёзна пахвалявацца. Яго імя вядучыя назвалі апошнім,калі агучвалі тых, хто будзе ўдзельнічаць у наступным прамым эфіры гэтага музычнага шоу па жаданні тэлеаўдыторыі. Да яго дзесяць фіналістаў рыхтуюць новыя нумары пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікам. Нагадаем: Аляксандр Шымулевіч ўваходзіць у каманду Вольгі Бузавай. Дарэчы, усе яе трое падапечных атрымалі шанс ад тэлеаўдыторыі выступіць на чарговым вялікім канцэрце. Убачыць яго можна будзе
16 снежня на канале Беларусь 1. Пачатак у 20.45.
Все новости в Декабре