Новости Гродно. 22.04.2024. В республиканском субботнике приняли участие почти два с половиной миллиона человек
Беларусы ў суботу талакой наводзілі парадак у краіне. Гэтай традыцыі больш за стагоддзе. Пачатак ёй быў пакладзены яшчэ вясной 1919 года. Вядома, часы змяніліся, але і сёння ніхто не адмаўляецца ад магчымасці разам папрацаваць і зрабіць больш чыстай і прыгожай сваю Беларусь. Да таго ж такіх жадаючых штогод становіцца больш. 20 красавіка суботнік у рэспубліцы прайшоў масава і маштабна. Па краіне да яго далучыліся амаль два з паловай мільёны чалавек, з іх больш за 310 тысяч – жыхары Прынёмання. Яны працавалі на будаўнічых пляцоўках, добраўпарадкавалі тэрыторыі сваіх прадпрыемстваў, арганізацый і населеных пунктаў, высаджвалі лес, займаліся азеляненнем і закладкай садоў. Аднак акцэнт быў зроблены на знакавыя месцы, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.
Все новости в Апреле