Новости Гродно. 12.04.2024. В юбилейный для прокуратуры Гродненской области год в Гродно появилась аллея "Связь поколений"
У юбілейны для органаў пракуратуры Гродзеншчыны год у абласным цэнтры з’явілася алея “Сувязь пакаленняў”. Ініцыятары пасадкі – пракурорскія работнікі. Такім чынам яны распачалі чараду мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя ведамства. Гісторыя пракуратуры вобласці вядзе адлік з 20-га верасня 1944 года. За гэты час змянілася некалькі пакаленняў тых, хто ажыццяўляе нагляд за выкананнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных актаў у краіне.
Все новости в Апреле