Новости Гродно. 22.04.2024. В Коложской церкви состоялась торжественная церемония гашения почтовой марки
У Гродне адбылася цырымонія гашэння паштовага блока, прысвечанага святкаванню праваслаўнага Вялікадня, які сёлета прыпадае на 5 мая. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі з прыходам Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царквы - праваслаўнай святыні 12 стагоддзя, аднаго з самых старажытных храмаў Беларусі. Ён уключае паштовую марку "Са святам Вялікадня! Хрыстос уваскрос!", выкананай па тэхналогіі ціснення фальгой чырвонага колеру. На ёй - выява Каложы і яе сімвалаў - рознакаляровых майолікавых плітак у форме крыжоў, а таксама інкрустацый з паліраваных валуноў. У паштовым наборы таксама мастацка аформлены канверт. Спецыяльна для цырымоніі гашэння быў выраблены святочны штэмпель з велікоднай эмблемай - яйка як сімвала адраджэння і пачатку новага жыцця.
Все новости в Апреле