Новости Гродно. 22.04.2024. Молодёжь Гродненщины готовится к Всебелорусскому народному собранию
Моладзь гатова ўнесці свой важкі ўклад у развіццё і абарону незалежнай, суверэннай Беларусі - такой думкай падзялілася студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дэлегат Усебеларускага народнага сходу ад БРСМ, Анастасія Кісель. Яго цалкам падзяляе і Лізавета Лупач, студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, таксама дэлегат УНС ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. На маштабным форуме, які прадвызначыць развіццё нашай краіны на доўгатэрміновую перспектыву, будуць узняты ў ліку іншых і пытанні, якія непасрэдна закранаюць сферу інтарэсаў і дзейнасці студэнцтва. Гэта пытанні дзяржаўнай падтрымкі маладых сем'яў, замацаванне на першым працоўным месцы, будаўніцтва жылля і, вядома, захаванне гістарычнай памяці і культурных традыцый нашага народа.
Все новости в Апреле