Новости Гродно. 05.04.2024. В Гродненской области отмечается рост пожаров из-за выжигания сухой растительности
У Гродзенскай вобласці адзначаецца рост пажараў з прычыны ўзгарання сухой расліннасці і спальвання смецця на ўласных падворках. На сёння ў рэгіёне такіх зарэгістравана 93. Для параўнання: год таму за аналагічны перыяд было 85. Сёлета, так званымі, вясеннімі пажарамі вылучыліся абласны цэнтр і ўсе раёны Прынёмання, акрамя Карэліцкага. Пашкоджана плошча ў амаль 20 гектараў. Асноўная прычына ўзгаранняў – неасцярожнае абыходжанне з агнём. Нярэдка да бяды прыводзіць і раскладанне агню каля будынкаў.
Все новости в Апреле