Новости Гродно. 17.04.2024. В Гродно продолжается реализация масштабного проекта по возведению новой городской больницы
У Гродне прадаўжаецца рэалізацыя маштабнага праекта па ўзвядзенні новай гарадской бальніцы на больш як 500 ложкаў. Установа будзе мець асноўны тэрапеўтычны профіль. Сучаснае абсталяванне дазволіць выконваць правіла "залатой гадзіны", аказваць дапамогу на самых ранніх этапах захворванняў. Тут будзе моцная кардыяслужба, пульманалогія і дыягностыка з апаратамі КТ, МРТ і шэрагам іншых. Новая бальніца зойме ўчастак плошчай больш чым 8 гектараў па праспекце Янкі Купалы, што ў Занёманскай частцы горада.
Все новости в Апреле