Новости Гродно. 22.04.2024. Совсем не весенняя погода пришла в Гродненский регион
Зіма вырашыла вярнуцца. З такой думкай сустрэлі сённяшнюю раніцу жыхары Прынёмання. Мала таго, што панізілася тэмпература, дык яшчэ і выпаў снег. Яго наліпанне на электрычныя правады і падзенне дрэў з прычыны ўзмацнення ветру да 17-20 метраў за секунду прывяло да праблем з энергазабеспячэннем у Іўеўскім і Воранаўскім раёнах. Увесь дзень энергетыкі ліквідавалі наступствы непагадзі. У большасці населеных пунктаў аварыйныя работы завершаны, аднак брыгады “Гроднаэнерга” працягваюць працаваць у рэжыме павышанай гатоўнасці.
Нягледзячы, што на гэты раз прырода пакінула свае сляды толькі ў двух раёнах Гродзенскай вобласці, яе капрызы на працягу апошніх дзён адчуваюць на сабе жыхары ўсіх. У другой палове красавік расчараваў тэмпературамі.
Все новости в Апреле