Новости Гродно. 29.09.2022. В Беларуси стартовал конкурс эскизов памятного знака жертвам геноцида
Тема дня
У Гродзенскай вобласці, як і ў іншых рэгіёнах краіны, стартаваў конкурс эскізаў памятнага знака ахвярам генацыду. Яго арганізатарам выступае Міністэрства культуры Беларусі пры падтрымцы Генпракуратуры. Нагадаем, Генеральнай пракуратурай у красавіку 2021 года была ўзбуджана крымінальная справа па факце генацыду беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага перыяду. Адлюстраваць гэтыя трагічныя падзеі з дапамогай манументальнага мастацтва стала мэтай конкурсу. Да ўдзелу запрашаюцца аўтары ці аўтарскія калектывы, здольныя распрацаваць эскізны праект з апісаннем яго вобразна-мастацкай задумы. Устанавіць памятныя знакі ахвярам генацыду беларускага народа плануюць ва ўсіх абласцях краіны, у тым ліку на Гродзеншчыне.
Все новости в Сентябре