Новости Гродно. 26.09.2022. Первый рабочий день без Нового моста в Гродно
Тема дня
Першы працоўны дзень пасля закрыцця моста па вуліцы Паповіча ў абласным цэнтры прынёс у ранішнія гадзіны пік 8-бальныя аўтазаторы на дарогах. Самая вялікая цяжкасць у перамяшчэнні адчулі вадзіцелі, якія для аб'езду абралі Стары або Румлёўскі мост. Пры гэтым - Усходні заставаўся свабодным для руху. Змяніў свае маршруты і грамадскі транспарт. Для ўпарадкавання руху на галоўных скрыжаваннях аўтапаток рэгулявалі інспектары ДАІ. Апошнія даюць рэкамендацыі ўсім вадзіцелям і пасажырам: пераплануйце свае маршруты і каб не спазняцца на працу і вучобу - выезджайце загадзя.
Все новости в Сентябре