Новости Гродно. 28.09.2022. Маршруты в ЕС через Польшу остаются самыми загруженными
Тема дня
Маршруты ў ЕС праз Польшчу транзітам цераз беларускую тэрыторыю застаюцца самымі загружанымі. З пачатку тыдня колькасць грузавікоў на ўезд у пунктах пропуску, размешчаных на беларускай тэрыторыі, павялічылася ў два разы. Асноўная прычына, сведчаць эксперты, невыкананне сумежнымі кантрольнымі службамі двухбаковых дамоўленасцей па пропуску аўтамабіляў. Найбольшая колькасць грузавікоў фіксуецца перад пагранпераходам “Баброўнікі” (Бераставіца). Так, па гэтым маршруце па стане на 28 верасня ў ЕС прайшло ўсяго 29% фур ад нормы. Праз гэты пункт пропуску з затрымкамі уязджаў у Еўропу і легкавы транспарт. Тым жа часам, на сваю тэрыторыю сумежныя кантрольныя службы прапусцілі толькі 47% аўто ад нормы. Таццяна Грышук пабывала на мяжы.
Все новости в Сентябре